Нямала сенсацый сёлета падносіць чэмпіянат свету ў Расіі

1 июля 2018

Чаго варты не выхад з групы Германіі!

Так, зараз, здавалася б, устойлівы выраз: "Усе гуляюць у футбол, а перамагаюць немцы", пахіснуўся.

Праклён чэмпіёнаў у дзеянні. Большага чакалі і ад зборных Аргенціны і Партугаліі, больш дакладна, ад Месі і Раналду, але яркай гульні не атрымалася. Яны таксама едуць дамоў. Затое здзівіць усіх атрымалася Японіі і Расіі.

Самая насычаная частка праграмы завяршылася. За два тыдні было згуляна 48 матчаў. У астатнія два тыдні засталося ўбачыць усяго 13 сустрэч.

Чатыры расійскія гарады ўжо развіталіся з мундыялем. Заўтра гэта зробіць Растоў! Там зараз працуе наш карэспандэнт Аляксандр Ярмаш. У "Галоўным эфіры" час футбола.

Заключны матч мундыялю ў Растове, які прымаў чатыры сустрэчы групавога этапу, пройдзе ў панядзелак. У чвэрцьфінал адгэтуль адправіцца хтосьці з пары Бельгія - Японія.

Але дыханне чэмпіянату свету тут будзе адчувацца да фінальнага дня турніру.

Зараз тут можна сустрэць балельшчыкаў з розных краін, якія хаваюцца ад сонца. У Растове ўвесь тыдзень было пад 40 градусаў, і толькі ў апошнія дні слупок тэрмометра ўпаў да адзнакі ў 30.

Калі ў Растове знемагалі ад спякоты, то ў Казані 26 чэрвеня пакутавалі ад падтапленняў. На горад абрынулася навальніца з градам. А зборныя Германіі і Паўднёвай Карэі вымушаныя былі правесці трэніроўкі на запасных палях замест "Казань-Арэны", каб не сапсаваць поле.

Для немцаў жа непагадзь стала яшчэ і прадвеснікам краху.

Немцы сенсацыйна саступілі карэйцам 0:2, і замест таго, каб прадоўжыць абараняць свой тытул чэмпіёнаў свету-2014, адправіліся дамоў.

У Швейцарыі адчуваецца футбольны бум, нягледзячы на адлегласць да Расіі. Футбол тут глядзяць нават у малодшых класах. Рэакцыя дзяцей на гол швейцарцаў у гульні супраць сербаў бясцэнная.

Чэмпіянат свету - гэта заўсёды бура эмоцый. Нават па-за стадыёнамі і без манітораў. Вось, напрыклад, адна з станцый маскоўскага метро. Такога там не бачылі ніколі.

Але футбол - гэта не толькі, трэніроўкі, гульні, галы і разнастайныя эмоцыі. Футбол - гэта з'ява, якая натхняе і людзей творчых прафесій.

Так, дызайнер з Саранска стварыў мяч з медзі і 10 тысяч крышталёў Свароўскі. Глядзіцца гэты твор эфектна. Праўда, і кошт уражвае.

Магчыма, колькасць заказаў узрасце, і аўтар вырашыць зрабіць яшчэ 9 мячоў, каб у суме атрымалася 32 - па ліку ўдзельнікаў чэмпіянату свету.

У Санкт-Пецярбургу расійская акадэмія майстэрстваў прапанавала выставу італьянскага мастака Фабрыцыа Бірымбелі пад назвай "Падобна багам". Карціны паказваюць футбалістаў мінулага і сучаснасці, а таксама некаторых менеджараў у выглядзе вялікіх ваенных лідараў.

Напрыклад, Серхіа Рамас у сваім Instagram апублікаваў фота са сваім партрэтам і быў рады ўбачыць сябе ў музеі ў ролі сучаснага героя.

У панядзелак увечары маляваць футбольныя камбінацыі на гэтай арэне будуць футбалісты Бельгіі і Японіі. Камусьці з іх таксама наканавана стаць героямі. Еўрапейцы - безумоўныя фаварыты. Але ў Германіі яшчэ доўга будуць памятаць, як іх зборную адправілі дамоў іншыя азіяты - паўднёвакарэйцы. Расійскі мундыяль, напэўна, паднясе сюрпрызы.