Няхайчык і Бардачоў не згуляюць супраць Літвы

10 октября 2020

Без Паўла Няхайчыка і Максіма Бардачова. Зборная Беларусі па футболе не зможа разлічваць на названых футбалістаў з-за траўм у заўтрашнім матчы Лігі нацый супраць Літвы. Аб гэтым стала вядома сёння - у распараджэнні Міхаіла Мархеля засталіся 24 футбалісты. Нагадаем, паядынак Літва - Беларусь адбудзецца заўтра ў Вільнюсе, пачатак у 19 гадзін. "Беларусь 5" будзе весці прамую трансляцыю.