Названы састаў зборнай Беларусі на найбліжэйшыя матчы

15 марта 2021

Адсутнасць лепшага футбаліста Беларусі - 2020 Максіма Скавыша стала самай галоўнай нечаканасцю ў спісе гульцоў, якія будуць рыхтавацца да матчаў супраць Гандураса, Эстоніі і Бельгіі. Сёння галоўны трэнер нацыянальнай каманды Міхаіл Мархель назваў канчатковы састаў. Адзначым, што ў спісе няма і абаронцы "Краснадара" Аляксандра Мартыновіча. 24 сакавіка зборная Беларусі правядзе спарынг з Гандурасам. 27 сакавіка дома з Эстоніяй і 30 сакавіка на выездзе з Бельгіяй. А гэта ўжо матчы кваліфікацыі на чэмпіянат свету.