Названы склад футбольнай каманды на таварыскі матч з Літвой

26 октября 2017

Без Шчарбіцкага, але з трыма форвардамі "Мінска". Галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі па футболе Людас Румбуціс назваў склад каманды на таварыскі матч з Літвой. У спісе 25 гульцоў, тройку галкіпераў склалі Шышлаў, Паўлючэнка і Галавенка, трыа форвардаў з Мінска - Васільеў, Бахар, Горбач. Таксама ў нападзенні - Кійко і Шаўчэнка. Матч з Літвой беларусы правядуць дома 10 лістапада.