Названы папярэдні спіс зборнай Беларусі на чэмпіянат свету ў Хахфільцэне

2 февраля 2017

Тым часам названы папярэдні спіс зборнай Беларусі на чэмпіянат свету ў Хахфільцэне, які пройдзе з 9 па 19 лютага. У жаночай камандзе Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч і Надзея Пісарава. У мужчынскай - Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Дзмітрый Абашаў.