Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі адзначае 25-гадовы юбілей

24 марта 2016

Асноўныя ўрачыстасці запланаваны на кастрычнік. Падтрымка на дзяржаўным узроўні дазваляе вырашаць любыя задачы. Такое меркаванне выказаў першы віцэ-прэзідэнт НАКа Максім Рыжанкоў сёння на ўручэнні ўзнагарод журналістам, якія на працягу чвэрці стагоддзя працавалі на карысць алімпійскага руху. Не абышлося і без размоў пра маючую адбыцца Алімпіяду ў Рыа.

Расказвае Алена Гарэльчык. Лілехамер 94-га. Год таму Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна прызнае НАК Беларусі, а зборная нашый краіны атрымлівае права выступаць на Гульнях самастойнай камандай.

Два серабра - Святланы Парамыгінай і Ігара Жалязоўскага - гэта першыя медалі Алімпіяды, заваяваныя беларускімі спартсменамі ў суверэннай гісторыі нашай краіны. Праз 21 год у скарбонцы ўжо 91 узнагарода - 18 залатых, 28 сярэбраных і 45 бронзавых.

Маючыя адбыцца Гульні ў Рыа відавочна зменяць гэтыя лічбы.

Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі: "На сёння кваліфікацыйныя нарматывы для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Рыа выканалі 90 спартсменаў у 18 відах спорту. У планах павялічыць гэту колькасць да 150. Пакуль жа найбольшую колькасць квіткоў - 26 - заваявалі нашы лёгкаатлеты. Сярод лідараў па колькасці ліцэнзій - прадстаўнікі традыцыйна медаляёмістых відаў спорту: веславання і цяжкай атлетыкі".

Амаль за 4 месяцы да пачатку Алімпіяды пабудаваны далёка не ўсе спартыўныя аб'екты Рыа. Праўда, самі арганізатары гатоўнасць будынкаў ацэньваюць на 80 %. Працягваюцца работы на стадыёне "Маракана", тут пройдзе цырымонія адкрыцця Гульняў, ідзе будаўніцтва веладрома.

Першы ўзровень крытай паркоўкі арганізатары Алімпіяды пераканструявалі пад прэс-цэнтр. Тут размесцяцца больш за паўтары тысячы журналістаў. Усяго ж асвятляць Алімпійскія гульні плануюць 15 тысяч прадстаўнікоў СМІ . Не выклікае пытанняў алімпійская вёска. Наша зборная, дарэчы, атрымала права выбару, дзе жыць. Каманда размесціцца ў аддаленасці ад аўтамабільнай трасы, ды і суседзяў арганізатары паабяцалі падсяліць больш спакойных.