Фінляндыя - Беларусь. Нацыянальная зборная нашый краіны стартуе сёння на чэмпіянаце свету паядынкам супраць хакеістаў суомі. Напярэдадні каманда Дэйва Льюіса правяла трэніроўку на лядовай арэне Палаца спорту "Юбілейны" ў Санкт-Пецярбургу.
Статыстыка на боку нашых сапернікаў. З шасці згуляных паядынкаў нам удалося выйграць толькі адзін. Аднак балельшчыкі памятаюць, наколькі драматычнай атрымалася сустрэча на леташнім чэмпіянаце свету ў Чэхіі, дзе беларусы змагаліся да апошняга і саступілі толькі ў серыі булітаў.
Матч Беларусь - Фінляндыя пачнецца ў 20:15. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 1". Разам з беларусамі і фінамі ў нашай групе аказаліся зборныя Канады і ЗША. Яны згуляюць у 16:15.













