Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі пазмагаецца са Славеніяй на "Беларусь 5" у 19:20

9 ноября 2018

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі настроена прадоўжыць пераможную серыю ў рамках Кубка чатырох нацый, які праходзіць на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". Услед за французамі, у матчы з якімі здабытая няпростая перамога - 5:2, наша каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Сідарэнкі будзе змагацца са Славеніяй. На "Беларусь 5" прамая трансляцыя зусім хутка, у 19:20.