Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі сёння пазмагаецца супраць Венгрыі. Прамая трансляцыя ў 16:20

30 апреля 2019

Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі правядзе сёння другі паядынак групавога этапа чэмпіянату свету ў першым дывізіёне. Сапернік каманды Андрэя Сідарэнкі -  хакеісты з Венгрыі. Прамую трансляцыю матча "Беларусь 5" пачне ў 16:20. Напярэдадні беларусы з лікам 4:3 атрымалі перамогу над камандай Літвы, а венгры разгромна прайгралі зборнай Паўднёвай Карэі  - 1:5.