Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі з паражэння стартавала на чэмпіянаце свету

7 мая 2016

Захаваўшы вароты на замку ў першым перыядзе, у другім адрэзку гульні наша каманда прапусціла чатырохразова. У трэцім перыядзе дружына Дэйва Льюіса вярнуцца ў гульню не здолела: праўда, Аляксей Калюжны яшчэ раз усё ж закінуў, але апанент не разгубіўся і двойчы засмуціў нашага варатара. 2:6 - прайграваем на старце турніру.

Сёння зноў хварэем за нашу зборную. На мінулым чэмпіянаце свету, нагадаем, беларусы абгулялі ЗША - 5:2. Ці паспрабуюць паўтарыць гэты поспех і сёння... У 20:15 прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 1". На "Беларусь 5" у гэты час - гульня Латвія - Чэхія. Расклад усіх трансляцый - на вашых экранах. Адзначым, што дзве сустрэчы выйдуць у эфір у нядзелю раніцай: Францыя - Германія і Нарвегія - Данія.