Нацыянальная зборная Беларусі па футболе захавала вароты на замку

30 марта 2016

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе і ў другім паядынку ў новым годзе не здолела забіць, але пры гэтым захавала вароты на замку. І ўсё гэта, нягледзячы на выдаленне Сяргея Карніленкі, ужо на 9-й хвіліне. Па меркаванні арбітра, з-за ўдару ў вобласць галавы. Скарыстацца лікавай перавагай чарнагорцы так і не змаглі.

Наступны таварыскі паядынак беларуская зборная правядзе 27 мая ў гасцях супраць Паўночнай Ірландыі, якая напярэдадні з лікам 1:0 абгуляла каманду Славеніі.