Таварыскі матч паміж зборнымі Славеніі і Беларусі пакажа "Беларусь 5"

27 марта 2018
Нацыянальная зборная Беларусі па футболе сёння працягне падрыхтоўку да новага  сезона. Пасля перамогі над Азербайджанам у гасцях 1:0 наша дружына правядзе яшчэ адзін таварыскі матч. Гэтым разам у Любляне супраць зборнай Славеніі. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа гульню ў прамым эфіры. Стартуе паядынак у 21:15.