Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе мае намер даказаць сваю прафпрыдатнасць

8 Чэрвеня 2017

У матчы з Балгарыяй галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Ігар Крывушэнка мае намер даказаць сваю прафпрыдатнасць. Пад яго кіраўніцтвам каманда саступіла ў трох гульнях з розніцай мячоў 0:8. Настаўнік дапоўніў састаў Яўгенам Бярозкіным і Аляксандрам Паўлаўцом - футбалістамі маладзёжкі, якая абгуляла напярэдадні Сан-Марына 1:0.

Прамую трансляцыю адборачнага матча да чэмпіянату свету Беларусь - Балгарыя глядзіце заўтра ў 21:40 на "Беларусь 5".