Нацыянальная зборная Беларусі па футболе праводзіць таварыскі паядынак супраць каманды Новай Зеландыі

12 июня 2017

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе ў гэтыя хвіліны на стадыёне "Трактар" праводзіць таварыскі паядынак супраць каманды Новай Зеландыі. Галоўны трэнер гаспадароў Ігар Крывушэнка выклікаў на матч толькі 3 легіянераў. Нашы сённяшнія сапернікі, дарэчы, удзельнікі будучага Кубка канфедэрацый. Прамая трансляцыя паядынку зборных Беларусі і Новай Зеландыі ў гэтыя хвіліны ідзе на тэлеканале "Беларусь 5".