Зборная Беларусі па футболе пацярпела паражэнне на старце кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату Еўропы 2020 года

22 марта 2019

У гасцях  каманда Ігара Крывушэнкі з лікам  0:4  саступіла галандцам. Першы гол  гаспадары  правялі ўжо на 50-й секундзе матча. Вызначыўся Дэпай, ён жа адзначыўся ў паядынку дублем. Такім чынам, наступную сустрэчу беларусы правядуць ужо ў нядзелю. На выездзе  гуляем супраць зборнай Паўночнай Ірландыі.

Нашы будучыя сапернікі напярэдадні на сваім полі з лікам 2:0 перайгралі эстонцаў і разам з галандцамі лідзіруюць у групе.