Наталля Цылінская сёння гераіня праекта "Жанчыны і спорт"

3 июня 2019

Сёння ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1"  новы выпуск аўтарскай праграмы Ганны Эйсмант "Жанчыны і спорт". Гераіняй праекта на гэты раз стане шматдзетная мама Наталля Цылінская, якая на жалезным кані стала бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2004 года, шматразовай чэмпіёнкай свету і заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь, а зараз узначальвае Беларускую федэрацыю веласіпеднага спорту. Атмасфера рабочага дня знакамітай спартсменкі, якая ў кадры нават спазняецца на нараду ў міністэрства, але ўсё-такі паспявае.