Насычаны пачатак лета чакае зборную Беларусі па футболе

18 мая 2017

20 футбалістаў супраць Швейцарыі і пашыраны спіс на матчы супраць Балгарыі і Новай Зеландыі. Насычаны пачатак лета чакае зборную Беларусі па футболе, склады якой назваў сёння Ігар Крывушэнка. 1 чэрвеня беларусы згуляюць супраць швейцарцаў. Уключаныя ў эксперыментальны склад з 20 гульцоў, напрыклад, Гаўрыловіч, Бурко, Сачыўка, Еўдакімаў, Лягчылін. Пасля адбудзецца другая частка збору з аптымальным складам да матчаў супраць Балгарыі ў адборы на чэмпіянат свету і да спарынгу супраць Новай Зеландыі.