Сапраўднае свята ўстроілі для беларусаў валейбалісткі сталічнай "Мінчанкі"

3 апреля 2018

Каманда Віктара Ганчарова ўпершыню ў суверэннай гісторыі Беларусі прабілася ў фінал Еўрапейскага клубнага турніру. І ў першым паядынку тытульнага супрацьстаяння "Мінчанка" ў спарткомплексе "Уручча" прымала шматразовага трыумфатара чэмпіянату Турцыі - "Эджзаджыбашы". Дарэчы, у складзе каманды гуляе і лепшая валейбалістка свету мінулага сезона. Білетаў на матч у продажы даўно ўжо не было. На трыбунах аншлаг. А вось ці дапамагла гэтая падтрымка нашай камандзе, прама зараз даведаемся ў нашага карэспандэнта Станіслава Ліпскага.

Выхад "Мінчанкі" ў фінал другога па значнасці клубнага турніру Старога Свету - гістарычнае дасягненне для беларускага валейбола. Апошні раз такое перажывалі ў далёкім 1987 годзе, пройдучы Французскі "Рашвіль", расійскую "Уралачку" і нямецкі "Штутгарт", спадзяваліся на цуд і ў бітве супраць турэцкай каманды "Эджзаджыбашы", але, на жаль, скокнуць вышэй за галаву ў першым паядынку не атрымалася.

Пераможца Лігі чэмпіёнаў 2015 года, двухразовы трыумфатар клубнага чэмпіянату свету і сёння не дазволіў сабе расслабіцца. Лідары зборнай Сербіі Огненавіч і Бошкавіч з першых хвілін заявілі аб сваіх амбіцыях на перамогу і мэтанакіравана ішлі да яе на працягу гульні - 14:25, 21:25 беларускі прайгралі першыя два адрэзкі матча, а вось у трэцяй партыі азначыўся пералом, і каманда Віктара Ганчарова здолела перамагчы 25:22, але развіць поспех больш вопытны сапернік не дазволіў - паражэнне ў чацвёртым сэце 15:25 і ў матчы 1:3.

Разумеючы, хто прыехаў у Мінск сёння, аматары валейбола да канца запоўнілі трыбуны спарткомплекса "Уручча".

Падтрымка нашым дзяўчатам была гарантаваная.

Нашай здымачнай групе Віктар Ганчароў яшчэ на мінулым тыдні заяўляў, што такое выступленне ў Еўракубку практычна гарантавала "Мінчанцы" удзел у наступным годзе ў расійскай Суперлізе. Гарантыйны ліст аб удзеле беларускай каманды ў першынстве Расіі адпраўлены ў Федэрацыю валейбола нашых усходніх суседзяў.

Што ж, павіншуем дзяўчат з тым, што ў наступным годзе іх чакае новы выклік. Да гэтага ў расійскай Суперлізе ўдзельнічалі толькі мужчынскія каманды - салігорскі "Шахцёр" і мінскі "Будаўнік".

Але аб гэтым дэталёва пагаворым пазней - 10 красавіка "Мінчанку" чакае паядынак у адказ супраць "Эджзаджыбашы", месца цуду ёсць заўсёды, і ў гэты цуд мы будзем верыць. Для заваявання трафея ў Стамбуле трэба перамагаць максімум 3:1.