Сапраўдныя хакейныя баталіі разгарнуліся на пружанскім лёдзе

17 марта 2015

Тут сабраліся фіналісты рэспубліканскага дзіцяча-юнацкага турніру па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта. За галоўны трафей змагаюцца аматары хакея, якім усяго па 12-14 гадоў. У гэтым сезоне спаборніцтвы праходзяць па новай схеме. Дваровыя каманды разбітыя на два дывізіёны. У адным - прадстаўнікі раёнаў і гарадоў, якія займаюцца на штучным лёдзе. У другім - тыя, хто трэніруецца на адкрытых катках.

Аляксандр Кулеш, галоўны спецыяліст Прэзідэнцкага спартыўнага клуба:

"У спаборніцтвах удзельнічаюць 7 каманд з усіх рэгіёнаў нашай краіны. І хлопцы ў іх удзельнічаюць, якія не займаюцца ў спецыялізаваных установах, якія гуляюць у хакей для задавальнення. Гэта іх хобі. І ў іх ёсць выдатная магчымасць пазмагацца з лепшымі хлопцамі з кожнай з абласцей і горада Мінска".

Аляксей Таліш, хакеіст каманды "Прынёманскія ястрабы":

"Турнір "Залатая шайба" - вельмі прэстыжны турнір. Можна выйграць даволі добрыя прызы, заявіць аб сабе".

Каманду-пераможніцу, сярэбранага і бронзавага прызёраў вызначаць у чацвер і ў нядзелю. Стануць вядомыя і імёны лепшых гульцоў.