Настаўнікам мінскага "Дынама" стане 50-гадовы спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі

14 мая 2019

Тэрміновая навіна з галоўнага хакейнага клуба Беларусі. Настаўнікам мінскага "Дынама" стане  50-гадовы спецыяліст  Аляксандр Андрыеўскі. Яшчэ гульцом ён у розныя гады выступаў за каманду і ў суме правёў у "Дынама" дзевяць сезонаў. За плячамі Андрыеўскага і насычаная замежная кар'ера: ЗША, Фінляндыя, Італія, Германія, Расія. Доўгія гады быў капітанам нацыянальнай зборнай.