Ці будзе футбольнай восень - вырашыцца на гэтым тыдні

26 августа 2014
Сёння на Барысаў-Арэне ў паядынку ў адказ плэй-оф Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе супраць браціслаўскага Слована. Пасля гасцявой нічыёй 1:1 жоўта-сінім важна не прапусціць, барысаўчан устроіць і безгалявая нічыя, каб выступіць у групавым раўндзе самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы. Старт паядынку сёння ў 21:40, тэлеканал Беларусь 2 пакажа гульню ў прамым эфіры.
А ў чацвер разам хварэем за нашы каманды ў накаўт-раўндзе Лігі Еўропы. Сталічнае Дынама ў Партугаліі згуляе супраць Насьянала, а салігорскі Шахцёр дома прыме ПСВ-Эйндховен з Нідэрландаў.