"Нашы перамогі. Віктар Ганчароў"

2 Красавіка 2018

"Мінчанка" стала галоўнай сенсацыяй еўрапейскага сезона і запомнілася сваёй самаадданай гульнёй. Беларускія валейбалісткі абыходзяць на турнірным шляху прызнаных грандаў!

Заўтра і 10 красавіка "Мінчанка" згуляе ў фінале Кубка ЕКВ, чаго ў суверэннай гісторыі беларускага спорту яшчэ не здаралася. Віктар Ганчароў збіраў касцяк гэтай каманды. Як удаецца трымаць у тонусе няпросты жаночы калектыў? Праект Агенцтва тэленавін "Нашы перамогі. Віктар Ганчароў" глядзіце сёння пасля "Панарамы".