Нашы лыжныя акрабаты рыхтуюцца да Алімпіяды на трэніровачным зборы ў Японіі

2 февраля 2018

А вось маладыя фрыстайлісты гэтымі днямі асвойваюць схіл у Раўбічах, дзе ўжо 24 лютага пройдзе юніёрскі планетарны форум. Нагадаем, у складзе нашай каманды дзеючы чэмпіён Дзмітрый Мазуркевіч і сярэбраны прызёр Павел Дзік. Зборная трэніруецца пад кіраўніцтвам двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў Дзмітрыя Дашчынскага, які прызнаўся, што яны знаходзяцца ў цеснай сувязі з нацыянальнай камандай і з нецярпеннем чакаюць пачатку Алімпіяды.

Да старту Алімпіяды застаўся роўна тыдзень. Што тычыцца лыжнай акрабатыкі, кваліфікацыя ў жанчын пройдзе 15 лютага, у мужчын - 17. Фіналы адбудуцца на наступны дзень пасля кваліфікацыі.