Нашы хакеісты падтрымаюць дзіцяча-юнацкія хакейныя школы Беларусі

3 мая 2013

Як і раней, Прэзідэнцкі спартыўны клуб дасць магчымасць кожнаму гульцу, які закіне пераможную шайбу, і варатару каманды, які згуляе на нуль,  права вызначыць школу, якой выдзеляць 60 мільёнаў рублёў для абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы і арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў.