Нашы біятланісты праходзяць цяжкі збор у гарах ва ўмовах недахопу кіслароду

26 августа 2018

Тыдзень таму мы распавядалі, як некалі сціплы біятлонны стадыён пад Навагрудкам змяніўся для першага ў гісторыі летняга этапа Кубка федэрацыі. Там змагаліся спартсмены, якія ў недалёкай будучыні складуць касцяк беларускай нацыянальнай зборнай.

А пакуль нашы галоўныя мужчынская і жаночая каманды планамерна рыхтуюцца да новага сезона. Здаецца, што да снежня яшчэ далёка, але ўжо зараз біятланісты праходзяць цяжкі збор у гарах, дзе ад недахопу кіслароду непадрыхтаванаму чалавеку не тое што бегчы на лыжаролерах і страляць, гуляць пешшу не проста. Ганна Эйсмант некалькі дзён правяла разам з камандай у італьянскіх Альпах. Глядзім рэпартаж (відэа).