Наш рэпартаж пра тое, як праходзіць падрыхтоўка спартсменаў да выступлення

21 июня 2019

У студыі спартыўны аглядальнік Станіслаў Ліпскі. Ён распавядзе аб першых выніках спаборніцтваў, Стас, добры дзень, хто здзівіў?

Добры дзень! Здзівіла жаночая зборная Іспаніі па баскетболе 3х 3 - пірэнейкі саступілі эстонкам. Але пра ўсё  гэта больш дэтальна ўжо ў інфаканале,  таму прапаноўваю пачынаць!

Але перад тым, як абмяркуем вынікі першага спаборніцкага дня, ненадоўга перанясёмся ў дзень учарашні. Галоўныя дзеючыя асобы  Еўрапейскіх гульняў - члены спартыўных дэлегацый турніру напярэдадні пакінулі назаўжды часцінку  свайго сэрца тут, у Мінску: а дакладней на праспекце Дзяржынскага! Замежныя госці ў вёсцы атлетаў заклалі алею дубоў. Такога гонару ўдастоіліся шэфы місій краін - удзельніц спаборніцтваў. Мерапрыемства стала часткай праграмы прэс-тура для журналістаў. 

І гэта, скажу па сваім вопыце,   вялікі поспех для рэпарцёраў, якія працуюць на вялікіх спартыўных форумах,  бо ў вёску атлетаў уваход строга абмежаваны і нават лімітаваны па часе.

Таму  зараз прапануем паглядзець, як праходзіць падрыхтоўка спартсменаў да выступлення, звычайна схаваная  ад вачэй балельшчыкаў. 
Расказвае  Ян Пашкевіч.