Форвард зборнай Беларусі Павел Савіцкі стаў гульцом "Руха"

26 января 2021
Кантракт з 26-гадовым форвардам разлічаны да канца гэтага года. Папярэднім клубам Савіцкага было брэсцкае "Дынама", у складзе якога за 3 сезоны ён правёў 99 матчаў, забіў 42 галы і аддаў 14 выніковых перадач, а таксама стаў чэмпіёнам краіны, пераможцам Кубка і трохразовым уладальнікам Суперкубка Беларусі.