Форвард Максім Парфеевец прадоўжыў кантракт з мінскай "Юнацтвам" на адзін год

5 июня 2020
У 49 матчах рэгулярнага чэмпіянату Экстралігі ў мінулым сезоне на ліку форварда 33 балы - 18 шайбаў і 15 асістаў. У плэй-оф Парфеевец правёў 16 матчаў, у якіх набраў 10 ачкоў - 6 галоў і 4 перадачы. Нагадаем, менавіта Максім стаў аўтарам залатой шайбы ў авертайме пятага матча фінальнай серыі з салігорскім "Шахцёрам". Нападаючы тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў складзе "сталічных мядзведзяў" і выйграў Кантынентальны кубак 2 гады таму.