Напярэдадні ў Баранавічах адкрыўся стадыён па хакеі на траве

10 августа 2013

Падарунак доўгачаканы. Пабудаваны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Тэкстыльшчык - адзіная каманда, якая не мела ўласнай пляцоўкі для заняткаў і трэніровак. Зараз гэты прабел запоўнены, а ў спартсменаў ёсць стымул імкнуцца да ўзняцця на больш высокія прыступкі п'едэстала. Магчымасці новага поля ацаніла Вікторыя Патоня.


Вікторыя Гаркавенка хакеем на траве захапілася яшчэ ў 11 гадоў. Сёння гэта варатар з шасцігадовым стажам. Яе экіпіроўка - самая цяжкая ў камандзе, але дзяўчына пра выбар гэтага віду спорту ні разу не пашкадавала. Гаворыць: рызыка не адпускае. А вось капітан каманды Ірына Крукоўская так захапілася гульнёй, што стала сама выкладаць хакей на траве дзецям. Зараз і месца для паўнавартасных заняткаў ёсць. Уваходзіны для клуба Тэкстыльшчык - сапраўднае свята, бо каманда была адзінай у краіне, хто не меў сваёй базы для падрыхтоўкі. Зараз гэты прабел запоўнены. Пры падтрымцы прэзідэнцкай праграмы.


Стадыён здольны прыняць тысячу сто гледачоў. У будаўніцтва ўкладзена амаль 40 мільярдаў рублёў. Будзе і другая чарга: зала з індархакеем.


Каманда, нават нягледзячы на доўгую адсутнасць уласнай базы, адна з лепшых у краіне. Баранавіцкія дзяўчаты - 14-разовыя прызёры чэмпіянату Беларусі.


У Беларусі гэта ўжо 9-ы стадыён па хакеі на траве. Але такога дарагога і якаснага пакрыцця ў краіне няма нідзе. Трэніравацца і гуляць тут адно задавальненне.


Пакрыццё ўкладвалі з асобай дакладнасцю паводле нямецкай тэхналогіі. Ідэальна роўная паверхня дазваляе прымаць на гэтым стадыёне еўрапейскага і нават сусветнага ўзроўню спаборніцтвы.


Ужо ў пачатку верасня стадыён выпрабуюць удзельнікі фінальных гульняў Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі. Новая спортпляцоўка надала камандзе яшчэ большую ўпэўненасць у сабе - узмоцненыя трэніроўкі абавязкова павінны даць выдатны вынік у маючых адбыцца гульнях.