Напярэдадні адбылася жараб'ёўка "Гранд слэма"

24 мая 2019

Арына Сабаленка, 11-ы нумар рэйтынгу ВТА, сустрэнецца са славачкай Дамінікай Цыбулкавай, 35-й ракеткай свету, у першым крузе другога ў сезоне турніру "Вялікага шлема" "Ралан Гарос". Жараб'ёўка "Гранд слэма" адбылася напярэдадні. Аляксандра Сасновіч згуляе з Палонай Херцаг са Славеніі. Вера Лапко трапіла на ўладальніцу "ўайлд-кард" францужанку Дзіяну Пэры. А вось Вікторыю Азаранку жэрабя звяло з чэмпіёнкай турніру 2017 года Аленай Астапенкай з Латвіі. Зараз латвійка 40-я ракетка свету. Беларуска на 4 радкі ніжэйшая ў планетарным табелі. Матчы першага круга стартуюць у нядзелю - 26 мая.