Напярэдадні рэйсам з Франкфурта зборная Беларусі вярнулася з юнацкіх Алімпійскіх гульняў

22 октября 2018

Пасля трыумфу на юнацкай Алімпіядзе, наступная мэта - золата галоўных дарослых гульняў чатырохгоддзя. У гэтым прызнаўся двухразовы чэмпіён Буэнас-Айрэса дзюдаіст Арцём Коласаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін. Аднак пакуль не спяшаецца пераходзіць на дарослы ўзровень.

Напярэдадні рэйсам з Франкфурта зборная Беларусі вярнулася з юнацкіх Алімпійскіх гульняў. Усяго ў скарбонцы нашай каманды 9 медалёў. Два залатыя ў актыве Арцёма Коласава, яшчэ тры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.

Усяго на ІІІ летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях Беларусь была прадстаўлена ў 16 відах спорту 37-ю атлетамі. Наступныя, чацвёртыя, спаборніцтвы пройдуць у маі 2022 года ў сенегальскім Дакары.