Напярэдадні Мінскага паўмарафона ўсіх ахвотнікаў запрашаюць далучыцца да дабрачыннага забегу

6 августа 2019

Каманда "Крылы Анёлаў", Беларускі дзіцячы хоспіс, фонд "Шанец" і SOS. Дзіцячыя вёскі аб’явілі  старт сваёй кампаніі ў бегавым стылі. Падчас сяброўскай прабежкі распавялі пра новыя ідэі, якія плануюць ажыццявіць дзякуючы спорту і неабыякавым людзям. Так, летась на праекты ў дапамогу дзецям атрымалася сабраць звыш 85-ці тысяч рублёў.

Стаць удзельнікам дабрачыннага забегу проста: неабходна сабраць каманду, падтрымаць адзін з чатырох праектаў і распавесці пра сваю ініцыятыву ў сацыяльных сетках.