Узнагароды лепшым

11 августа 2017

У Нацыянальным алімпійскім камітэце сёння ўшаноўвалі прызёраў 14-га Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю, які прайшоў у канцы ліпеня ў горадзе Дзьёр. З Венгрыі беларусы прывезлі 15 медалёў - рэкордная колькасць за час выступлення беларусаў на такіх стартах. Адразу тры медалі заваявала Анастасія Жук. У яе золата і бронза ў змяшанай каноэ-двойцы, а таксама яшчэ адна ўзнагарода за трэцяе месца ў каноэ-адзіночцы.

Нагадаем, працягваецца конкурс па стварэнні талісмана II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску ў 2019 годзе. Кожны можа даслаць свае варыянты на пошту Міністэрства інфармацыі да лістапада.