Узнагарода - сертыфікат за подпісам мітрапаліта Філарэта

14 января 2017

Каля 750 юных спартсменаў з розных гарадоў нашай краіны прынялі ўдзел у 4-м Калядным дабрачынным турніры па спартыўна-баявых адзінаборствах на прызы ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Паядынкі прайшлі ў новым лёгкаатлетычным манежы ўніверсітэта фізкультуры. На кану спаборніцтваў, праўда, стаяла не толькі перамога над сапернікам, але і магчымасць, а галоўнае, жаданне  дапамагчы сваім аднагодкам, якія апынуліся ў псіханеўралагічных інтэрнатах. Бо ўсе зборы ад правядзення турніру будуць накіраваныя на набыццё неабходных сродкаў гігіены.

Без сваёй узнагароды  - сертыфіката за подпісам мітрапаліта Філарэта - не застаўся ніводны з удзельнікаў Каляднага турніру. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі медалі і граматы.