Надзея Скардзіна заваявала Малы хрустальны глобус Кубка свету па біятлоне. Віншуем!

11 января 2018

У нямецкім Рупольдынгу на этапе Кубка свету па біятлоне завяршылася жаночая індывідуальная гонка на 15 кіламетраў. Самая прыемная навіна для беларускіх балельшчыкаў - наша Надзея Скардзіна заваявала Малы хрустальны глобус Кубка свету па біятлоне! Беларусцы не было роўных у агульным заліку індывідуальных гонак, якіх у гэтым сезоне дзве. Першую - у Эстэрсундзе - Скардзіна выйграла. А сёння Надзея заняла 7 месца, адзіная з беларусак не дапусціла ніводнага промаху. А лідар нашай каманды Дар'я Домрачава трапіла ў кветкавую цырымонію - яна 6-я: дзве незакрытыя мішэні, пры чыстай стральбе была б другой.

Высокая пазіцыя і ў Ірыны Крыўко - 11-я, яна атрымала адну хвіліну штрафу. Дзінара Алімбекава - 35-я, 73-я - Дар'я Юркевіч. Перамогу ж святкавала Даратэя Вірэр з Італіі.