Надзея Скардзіна: Я вырашыла скончыць сваю кар'еру

2 июня 2018

Эксклюзіўнае інтэрв'ю біятланісткі Надзеі Скардзіны, чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане:

"Хацелася б сказаць вялікі дзякуй Беларусі, біятлону за тое, што далі мне такую магчымасць, за тое, што я магу адчуць сябе беларускай, сваім чалавекам тут. Для мяне вельмі важна. Беларусь назаўжды застанецца маёй краінай, спадзяюся, што я для вас таксама - вашай біятланісткай. Проста хочацца сказаць вялікі дзякуй і растлумачыць чаму, таму што я разумею, што трэба некаторыя рабіць крокі своечасова, а не пасля. І я думаю, што гэты дзень надышоў для мяне. Я вырашыла, мне вельмі складана, таму што я люблю біятлон, я люблю спаборніцтвы, але, на жаль, я не магу знайсці матывацыі і сіл, каб працягнуць, а я разумею, каб паказваць добрыя вынікі, патрэбна ў першую чаргу матывацыя і, вядома ж, сілы на штодзённыя трэніроўкі. Але на гэты момант я разумею, што ў мяне няма... Было шмат фактараў, я два месяцы думала, самы галоўны фактар, што я хачу проста адпачыць. І ўсім вялікі дзякуй за тое, што за мяне хварэлі, мяне падтрымлівалі. І ўсе гэтыя 13 гадоў, якія я тут была, я буду памятаць з вялікай любоўю. І буду заўсёды хварэць за нашу каманду. Я жадаю ёй поспеху і, вядома ж, перамог. Я разумею, што зараз вельмі складаны час для нашай каманды, для дзяўчынак будзе. Я думаю, калі я пайду, то вызвалю месца якой-небудзь маладой перспектыўнай спартсменцы, якая знойдзе ў сабе матывацыю і сілы і будзе хацець, і будзе выйграваць. І думаю, што гэта самае лепшае, што я магу зараз зрабіць".