Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко занялі другое і трэцяе месцы на адкрыцці зімовага біятлоннага сезона

18 ноября 2017

На адкрыцці зімовага біятлоннага сезона ў нарвежскім Шушэне ў жаночым спрынце на 7 з паловай кіламетраў перамагла немка Дэніз Херман. Другое і трэцяе месца занялі Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко. Беларускі промахаў не дапусцілі. Дар'я Домрачава фінішавала 7-й. Надзея Пісарава ў выніковым пратаколе 41-я, Крысціна Ільчанка 44-я.