Надзея Скардзіна фінішавала на 11-м месцы ў гонцы праследавання на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне

4 марта 2017

Надзея Скардзіна адыграла 11 пазіцый і фінішавала на 11-м месцы ў гонцы праследавання на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне. Пры гэтым беларуска не дапусціла ніводнага промаху на агнявых рубяжах. Дар'я Домрачава не закрыла ўсяго адну мішэнь пры стральбе стоячы і заняла ў выніку 13-е месца. Ірына Крыўко з двума штрафнымі кругамі 26-я, Дар'я Юркевіч адстралялася на нуль, але заняла 46-е месца. Перамогу ў гонцы праследавання заваявала Лаўра Дальмаер. Серабро ў Кайсы Макарайнен, бронза дасталася францужанцы Анаіс Бескон.