Надзея Скардзіна фінішавала дванаццатай у спрынтарскай гонцы

1 декабря 2017

Навіны з Эстэрсунда.Там толькі што завяршылася спрынтарская гонка. Са ста чатырох біятланістак пяць беларусак. Дар'я Домрачава не змагла закрыць адну мішэнь пры стральбе лежучы і тройчы прамахнулася на стойцы. Пасля другога штрафнога круга беларуска вырашыла завяршыць гэтую гонку. Надзея Скардзіна фінішавала дванаццатай і трапіла ў нядзельную гонку праследавання. Усе падрабязнасці спрынтарскай гонкі ў праграме "Дзень спорту".