Надзея Пісарава і Дзмітрый Дзюжаў занялі сёмае месца па выніках супермікса

6 февраля 2015

Надзея Пісарава і Дзмітрый Дзюжаў занялі сёмае месца па выніках супермікса - дысцыпліны, якая дэбютавала на этапе Кубка свету ў Чэхіі. Перамогу ў гонцы святкавалі расіяне, дуэт з Нарвегіі на другім месцы, украінцы - трэція. Сёння біятланісты разыграюць яшчэ адзін камплект медалёў у змяшанай эстафеце. У складзе зборнай Беларусі на старт выйдуць Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Юрый Лядаў і Уладзімір Чапелін. Прамая трансляцыя гонкі пачнецца на тэлеканале "Беларусь 2" у 19:25.