Пачынаюцца першыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

12 февраля 2019

Вялікі футбол вяртаецца! Ужо сёння пройдуць першыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Леташні трыумфатар другога значнага клубнага турніру кантынента "Манчэстэр Юнайтэд" рыхтуецца прыняць лепшую каманду Францыі - "Пары Сен-Жэрмен". Паралельна ў Італіі "Рома" згуляе з "Порту". У 22:45 прамая трансляцыя супрацьстаяння "манкуніянцаў" з французскім грандам пачнецца на "Беларусь 5". Дарэчы, агляды ўсіх матчаў турніру даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Яшчэ раней свой першы матч у плэй-оф цяперашняй Лігі Еўропы правядзе расійскі "Зеніт". Клуб з Санкт-Пецярбурга ў Турцыі сустракаецца з "Фенербахчэ". Гэта стартавы паядынак 1/16 фіналу турніру. У 20:45 трансляцыя са Стамбула пачнецца таксама на тэлеканале "Беларусь 5".