Пачынаюцца кваліфікацыйныя матчы на тэнісным турніры Ралан Гарос

20 мая 2015

Сёння пачынаюцца кваліфікацыйныя матчы ў жанчын на тэнісным турніры серыі Вялікага шлема на Ралан Гарос. У адборачных паядынках выступяць беларускі Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч. У першым крузе Вольга згуляе з 25-гадовай амерыканкай Алексай Глатч. Адзначым, Гаварцова зараз займае 123-ці радок рэйтынгу ВТА, Глатч - 184. Аляксандра Сасновіч у першым паядынку сустрэнуцца з 23-гадовай аўстралійкай Алівіяй Рагоўска. У Аляксандры 125 пазіцыя ў рэйтынгу. У Алівіі - 196. Адзначым, абедзве сустрэчы пачнуцца не раней за дзве гадзіны дня. Жараб'ёўка асноўнай сеткі адбудзецца ў гэтую пятніцу ў 12:30 па беларускім часе. Вікторыя Азаранка будзе пасеянная пад 27 нумарам. Нагадаем, агульны прызавы турніру складае амаль $16 мільёнаў долараў.