На пасяджэнні аргкамітэта абмеркавалі вопыт і нюансы правядзення II Еўрапейскіх гульняў

17 июля 2019

Вынікі II Еўрапейскіх гульняў падвялі ва ўрадзе. На пасяджэнні аргкамітэта абмеркавалі вопыт і нюансы. Напрыклад, бязвізавы ўезд у краіну, прыярытэтны пропуск удзельнікаў Гульняў і турыстаў праз дзяржмяжу Беларусі, гатоўнасць спартыўных аб'ектаў, медыцынскае абслугоўванне, бяспеку і транспартныя зносіны. 

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Нацыянальныя алімпійскія камітэты, спартсмены, якія ўдзельнічалі ў гэтых Еўрапейскіх гульнях, па тых водзывах, якія мы атрымалі, яны станоўчыя, пазітыўныя - гэта асноўная ацэнка! Тая, што далі людзі па правядзенні Еўрапейскіх гульняў. Ну і нашы балельшчыкі, беларусы. Уласна мы рабілі і арганізоўвалі гэта мерапрыемства для нашых людзей, для прэстыжу нашай краіны".

У найбліжэйшы час завершыць сваю працу Дырэкцыя гульняў, якая спецыяльна была створаная для арганізацыі і правядзення спартыўнага форуму. А валанцёры трапяць у спецыяльны банк даных.