На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў да 20 гадоў, які стартаваў у Кеніі, два беларусы паспяхова пераадолелі кваліфікацыю ў штурханні ядра. Ілья Місоўскі штурхнуў снарад на 18 метраў 62 сантыметры і заняў сёмае месца. Вынік Яўгена Брыгі - 19 метраў 28 сантыметраў. Ён стаў другім у кваліфікацыі і напрамую выйшаў у фінал, які адбудзецца заўтра. У бегу на 400 метраў Раман Валодзькін паказаў адзінаццаты вынік і завяршыў выступленне на планетарным форуме.
На юніёрскім чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы два беларусы паспяхова пераадолелі кваліфікацыю ў штурханні ядра
18 августа 2021













