На X Міжнародным калядным турніры па хакеі сярод аматараў на прыз Прэзідэнта Беларусі сёння вызначацца фіналісты

6 января 2014

Па выніках групавога раўнда ў паўфіналы выйшлі пераможцы кожнага з трох квартэтаў, а таксама лепшая каманда, якая заняла другое месца. Для многіх хакеістаў менавіта нядзельны - трэці - дзень турніру стаў вызначальным.


Расказвае Алена Гарэльчык.


Пасля разгромнай перамогі славакаў над французамі, а матч завяршыўся з рэкордным для 10-га турніру лікам - 22:0, сапернікам беларусаў - немцам - у барацьбе за пуцёўку ў паўфінал заставалася спадзявацца толькі на цуд. Цуд не адбыўся, ужо пасля першага перыяду гаспадары вялі у ліку 4:0.


Хельмут Кесль, нападаючы каманды Германіі:


Ужо па першым перыядзе зразумела, супраць нас гуляе цудоўная, добра зладжаная каманда. У беларусаў атрымліваецца ўсё - кідкі, камбінацыі, пстрычкі. Вы ведаеце, нават, нягледзячы на такі лік, гуляць супраць такога моцнага саперніка для нас толькі задавальненне.


Себасцьян Пех, абаронца каманды Германіі:


А я б хацеў адзначыць такую ж зладжаную працу ўсіх тых, хто дапамагае правесці гэты турнір. Цім-хосты на вышыні. У нас ёсць усё, што трэба. Упэўнены, з такім настроем і майскі чэмпіянат свету пройдзе на ўра.


Цім-хост або папросту валанцёр. Яго рабочы дзень на калядным турніры пачынаецца з узыходам сонца і сканчаецца далёка на поўнач. Зрабіць так, каб каманда ні ў чым не мела патрэбы, іх галоўная задача.


Пазітыўны настрой нямецкай зборнай не сапсаваўся нават пасля другога перыяду, калі іх каманда прайгравала ўжо з лікам 0:8. Хакеісты адправіліся ў раздзявалкі, а ўзяць у рукі клюшку прыйшла чарга балельшчыкам. Тры прэтэндэнты на абанементы на чэмпіянат свету, тры Андрэі. Першым кідаў самы малодшы.


Менавіта гэты кідок аказаўся пераможным і адзіным.


Каманда Беларусі тым часам атрымала заканамерную перамогу - 11:0. Кіраўнік дзяржавы асісціраваў пры двух узяццях варот саперніка. У паўфінале беларусы зноў сустрэцца са славакамі.


Матч Беларусь-Славакія пройдзе ў Палацы спорту і пачнецца ў 19.00. Другую пару паўфіналістаў склалі расіяне і фіны. Яны скрыжуюць клюшкі ў 16.30 на Чыжоўка-Арэне.