На час алімпіяды канал "Беларусь 5" стаў кругласутачным

6 августа 2016

Тых, хто на месцы, чакае барацьба ўжо ў першы дзень Алімпіяды. Тут будуць разыграны 12 камплектаў узнагарод. Усе спаборніцтвы пакажа "Беларусь 5". На час Алімпіяды ён стаў кругласутачным. Першыя з беларусаў выступяць весляры-акадэмікі. У 14:30 кваліфікацыйныя заплывы - Станіслаў Шчарбачэня, Кацярына Карстэн, а таксама жаночая двойка парная - Юлія Бічык і Таццяна Кухта. А вось першы камплект медалёў разыграюць велагоншчыкі. Беларусь тут прадставяць Васіль Кірыенка і Канстанцін Сіўцоў. Паспрабуе пераадолець кваліфікацыйны бар'ер у асабістым першынстве гімнаст Андрэй Ліхавіцкі. Аляксандра Прывалыва сустрэнецца са сваёй саперніцай па настольным тэнісе. Ноччу ў 01:40 пачнецца паядынак баскетбольнага турніру паміж зборнымі Беларусі і Японіі.