На нядзелю запланаваныя 2 матчы стадыі 1/8

29 июня 2014
Услед за Бразіліяй, якая першая аформіла пуцёўку ў чвэрцьфінал, у наступны раўнд прабілася і Калумбія. Напярэдадні калумбійцы былі больш пераканаўчыя за Уругвай, 2:0. Абодва мячы забіў Радрыгес. Гэты чвэрцьфінал для каманды стане першым у гісторыі.
Што да Бразіліі, дык пентакампеоне толькі ў серыі пенальці зламалі супраціўленне Чылі. Асноўны час завяршыўся ў нічыю, 1:1.

На нядзелю запланаваныя яшчэ 2 матчы стадыі 1/8. У 19:00 пачнецца паядынак Галандыя - Мексіка, прамая трансляцыя на Беларусь 2. У 23 гадзіны на поле выйдуць Грэцыя і Коста-Рыка. Гэты матч глядзіце на Беларусь 1.