На веладроме Мінск-Арэны стартаваў чэмпіянат свету па веласпорце на трэку

21 февраля 2013
Сотні тысяч сталі сведкамі гэтай падзеі з дапамогай прамой трансляцыі на тэлеканале Беларусь 2. Цырымонія ператварылася ў яркае шоу, у якім танцораў змянялі спевакі, паветраныя гімнасты саступалі чаргу акрабатам. Беларусь заслужыла правядзенне чэмпіянату свету па веласпорце. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця вялікага спартыўнага турніру. Беларускі велатрэк завуць адным з лепшых у Еўропе. Ён пабудаваны з выкананнем апошніх сусветных стандартаў.
У планетарным форуме прымаюць удзел лепшыя гоншчыкі з 35 краін. Усяго разыграюць 19 камплектаў медалёў. Чэмпіянат свету ў беларускай сталіцы пачынае новы алімпійскі цыкл. Спаборніцтвы пакажуць дзясяткі тэлеканалаў, а старты на веладроме наведаюць каля 25 тысяч балельшчыкаў.