На US Open вызначаныя ўсе пары 1/16 фіналу

31 августа 2018

Марыя Шарапава застаецца, Каралін Вазняцкі вылятае. На US Open вызначаныя ўсе пары 1/16 фіналу. Шарапава выбіла румынку Міхаэлу Кырсцю, 6:2, 7:5, датчанка ўступіла ўкраінцы Лесі Цурэнцы, 4:6, 2:6.

Сёння ў 19 гадзін Вікторыя Азаранка пазмагаецца з леташнім пераможцам амерыканкай Слоан Стывенс. Заўтра Арына Сабаленка згуляе з чэшкай Петрай Квітавай, Аляксандра Сасновіч з японкай Наомі Асакай.