На Уімблдоне вядомыя паўфінальныя пары жаночага адзіночнага разраду

10 июля 2019
Эліна Світоліна - Сімона Халеп, Серэна Уільямс - Барбара Стрыцава. На Уімблдоне вядомыя паўфінальныя пары жаночага адзіночнага разраду. Серэна выбіла іншую амерыканку Элісан Рыск, румынка прайшла кітаянку Джан Шуай, украінка выбіла Караліну Мухаву. Яшчэ адна чэшка - Стрыцава - адолела брытанку Іяхану Конту. Матчы за фінал пройдуць заўтра. А сёння Барбара ў дуэце з Се Шувэй паспрачаецца за паўфінал у парным разрадзе з Эліз Мертэнс і Арынай Сабаленкай.